Палітыка прыватнасці
Палітыка прыватнасці — заяўкі на домікі і лазні
1. Адміністратар даных
Адміністратарамі персанальных даных, пакінутых праз форму на старонках лазняў і домікаў, з’яўляюцца Сяргей Гунь і Наталля Цюлюпава. Апрацоўка гэтых даных не адносіцца да дзейнасці FUNDACJA MROJA.
2. Якія даныя збіраюцца
Імя, нумар тэлефона або кантакт у месенджары, а таксама інфармацыя, якую вы самастойна пазначыце ў форме.
3. Для чаго патрэбныя даныя
Даныя выкарыстоўваюцца для сувязі з вамі, кансультацыі, падбору прыдатнай лазні або доміка, падрыхтоўкі прапановы і суправаджэння замовы.
4. Пасрэдніцтва і прадавец
Камунікацыю з пакупнікамі, дапамогу ў выбары і апрацоўку заявак на домікі і лазні вядуць Siarhei Hun і Natalia Tiuliupova асобна ад дзейнасці фонду. Fundacja MROJA не вядзе перамоў пра куплю і не апрацоўвае гэтыя заяўкі.
Вытворцам і юрыдычным прадаўцом з’яўляецца WolaGroup, якая выстаўляе рахунак і прымае аплату.
5. Перадача даных прадаўцу
Калі вы вырашыце аформіць замову, даныя, неабходныя для яе афармлення і выканання, могуць быць перададзены афіцыйнаму прадаўцу.
6. Тэрмін захоўвання
Даныя захоўваюцца толькі столькі, колькі неабходна для апрацоўкі запыту і суправаджэння замовы, або даўжэй, калі гэтага патрабуе заканадаўства.
7. Вашы правы
Вы можаце запытаць доступ да сваіх даных, іх выпраўленне, выдаленне або абмежаванне апрацоўкі, а таксама скарыстацца іншымі правамі, прадугледжанымі RODO.
8. Кантакт
Па пытаннях апрацоўкі персанальных даных: mroja.me.bel@gmail.com.
9. Скарга
Вы маеце права падаць скаргу ў польскі орган па абароне персанальных даных — Prezes Urzędu Ochrony Danych Osobowych (UODO).