Адраджаем 100-гадовы хутар на Падляшшы

Дзе кожны зможа адчуць сябе як у дзяцінстве.

Мроя аб’ядноўвае блізкіх па духу людзей

Тут ты свой сярод сваіх.

Зямля, якая вяртае сілы

Ты зноў адчуеш смак жыцця.

Сустрэча дзвюх культур

Беларуская і польская гісторыя, людзі і традыцыі жывуць побач.

Купіць лазню ці домік

— Наша гісторыя —

Мара была вымушана пачакаць

Сяргей Гунь і Наталля Цюлюпава
Сяргей Гунь і Наталля Цюлюпава

Прывітанне, мы Сяргей і Наташа — пара беларусаў, якая цяпер жыве ў Польшчы.

Вярнуцца ў Беларусь мы не можам праз палітычны пераслед. Сяргей — былы палітычны зняволены, а супраць Наташы распачатая крымінальная справа.

Калісьці ў нас былі планы і мары — у тым ліку стварыць сваю экавёску, месца, дзе можна адпачыць ад гарадскога шуму і мітусні.

Пасля эміграцыі гэтую мару давялося адкласці. Але ў лютым 2026 года мы знайшлі стары хутар на Падляшшы і адразу зразумелі: гэта тое самае месца.

Цяпер крок за крокам мы вяртаем яго да жыцця і ствараем тут Мрою.

— Што такое Мроя —

Беларусь, у якую можна прыехаць

Людзі у Мроі

Мроя — выключнае беларускае слова. Гэта мара, якой наканавана спраўдзіцца. Не фантазія, якая так і застанецца фантазіяй, а мара, якая паступова становіцца рэальнасцю.

Мы аднаўляем стары хутар і ствараем месца, куды можна прыехаць, адпачыць ад горада, пажыць сярод лесу і адчуць сябе часткай Мроі.

Гэта аднаўленне сябе праз адраджэнне дома, якому калісьці амаль ніхто не даваў шанцаў. Гэта месца, дзе можна выдыхнуць, запаволіцца і хаця б ненадоўга адчуць сябе як у дзяцінстве.

— Легенда хутара —

Падчас пажару дом цалкам згарэў

Хутар Мроя да аднаўлення Хутар Мроя пасля першых работ

Нам ужо пішуць людзі, якія калісьці жылі тут або звязаныя з гэтым месцам. Так мы даведаліся, што тут было два хутары, дзе жылі сем’і двух братоў.

Аднойчы ў дом аднаго з братоў ударыла маланка. На шчасце, ніхто не пацярпеў, але дом цалкам згарэў. Тады мясцовыя жыхары сабраліся талакой і хутка пабудавалі новы дом.

Наша мара — вярнуць гэтаму хутару жыццё і стварыць тут месца, у якое сапраўды хочацца вяртацца.

— Абжываем Мрою —

З намёта ў маленькі домік

Намёт у старым доме на хутарыНаш домік з белымі арнаментамі на фасадзе

Першыя тры месяцы мы прыязджалі на хутар на выходныя і начавалі ў намёце, які паставілі проста ўнутры старога дома.

Але, вядома, каб праводзіць тут больш часу, нам былі патрэбныя зручны ложак і хаця б мінімальна камфортныя ўмовы для жыцця.

Так у Мроі з’явіўся наш першы маленькі домік, які спраектаваў Сяргей, а пазней — лазня.

Домік з боку панарамнага акна
Прачынацца з відам на лес
Цяпер тут можна жыць
Лазня на нашым хутары
Лес за акном парнай
Увечары — час выдыхнуць
Наталля і Сяргей на новай драўлянай тэрасе
Белы тэнт на хутары
Драўляная прыбіральня з высокім дахам, пабудаваная Сяргеем

За лета мы таксама зрабілі тэрасу, прыбіральню і іншыя простыя рэчы, без якіх жыццё на хутары было б значна складанейшым.

А яшчэ Сяргей пабудаваў тры выставачныя ўзоры гасцявых домікаў.

І мы робім усё магчымае, каб да наступнага сезона пабудаваць 10 паўнавартасных гасцявых домікаў і афіцыйна адкрыць агратурыстыку.

Хочаце такі домік ці лазню для свайго ўчастка?

Лазня-бочка для свайго ўчастка

Кожны выставачны домік і лазню, якія стаяць у Мроі, можна купіць або замовіць такую ж мадэль для свайго ўчастка. Можна выбраць прыдатную мадэль і камплектацыю, а пры неабходнасці Сяргей возьме на сябе зборку і мантаж.

— Прыехаць у Мрою —

Як прыехаць у Мрою

Госці Мроі ля вогнішча

Хочаце даведацца, як гэта — жыць у адным з нашых гасцявых домікаў, схадзіць у лазню і ўбачыць Мрою на свае вочы? Напішыце нам — мы абмяркуем магчымасць прыезду, дамовімся пра дату і дэталі.

Месца для тых, каму асабліва патрэбная перазагрузка

Від на лес з доміка ў Мроі

У будучыні на нашым хутары мы плануем вылучыць два гасцявыя домікі для былых палітвязняў, вайскоўцаў і іншых людзей з уразлівых груп.

Пражыванне ў гэтых доміках будзе бясплатным — каб чалавек мог прыехаць сюды на некалькі дзён, адключыцца ад паўсядзённай мітусні, пабыць у лесе, пераключыцца і аднавіць сілы.

Калі вам ці вашаму блізкаму патрэбная такая магчымасць, напішыце нам. Кожны такі прыезд мы будзем узгадняць індывідуальна.

Падтрымаць агонь Мроі

Мы не ведаем, як хутка атрымаецца зрабіць усё, што задумана. Кожны новы домік, кожная пабудова і кожны наступны крок патрабуюць часу, працы і вялікіх укладанняў. Але хутар ужо жыве. І калі вам блізкая наша Мроя, стаць часткай яе гісторыі можна ўжо цяпер.

Купіць лазню ці домік